Энцыклапедыя

 
 
Буры мядзведзь – буйная драпежная лясная жывёла. Ядуць яны ўсё, што могуць знайсці: і раслінную ежу, такую як ягады, арэхі, карэнне, і жамяру, і дробных грызуноў, і рыбу. Бурыя мядзведзі вельмі любяць мёд, нават слова «мядзведзь» сведчыць пра гэта. Калі мядзведзь не можа пракарміцца такой ежай, ён нападае на буйнейшыя жывёлы: дзікоў, аленяў, ласей. 
На людзей мядзведзі звычайна не нападаюць, аднак злаваць іх не варта. Пры сустрэчы з мядзведзем раяць упасці на зямлю і не варушыцца, пакуль ён не сыйдзе. 
Мядзведзі толькі звыгляду няўклюды: насамрэч яны хутка бегаюць, добра плаваюць і могуць лазаць па дрэвах. 
Мядзведзі жывуць па-асобку, пазначаюць межы сваёй тэрыторыі задзірамі – драпінамі на кары дрэваў. 
Перад зімой мядзведзь нагульвае запасы тлушчу, рыхтуе бярлог і засынае ў ім да вясны. 

Калісьці на нашай тэрыторыі жыло шмат мядзведзяў, але цяпер іх колькасць моцна скарацілася: вялікім драпежнікам цяжка жыць побач з чалавекам. Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную Кнігу. 


Адбіткі лапаў мядзьведзя нечым нагадваюць чалавечыя, аднак ставіць ён із пяткамі вонкі - таму мядзьведзя называюць касалапым. 


Акрамя бурага ёсць і іншыя мядзведзі: белы мядзведзь, гімалайскі мядзведзь, чорны мядзведзь-барыбал, панда і іншыя. 

Вожык


Вожыкі жывуць у лясах і садах. 
Спіна ў іх пакрытая калючкамі – гэта абарона ад драпежнікаў. Калі вожык адчувае небяспеку, ён зварочваецца ў калючы шарык і драпежнік не можа да яго дакрануцца. 
Вожыкі часам залазяць да дрэвы. Калі яны адтуль падаюць – калючкі спружыньваюць і змякчаюць удар. 
Вожыкі ядуць жукоў, жабак, чарвякоў, а таксама ягады і грыбы. Вожыкі ўдзень адпачываюць, а на пошукі ежы выходзяць пад вечар. 
Вожыкі будуюць гнёзды ў норках і спяць там усю зіму. 
 

Вавёрка


Вавёркі жывуць на дрэвах. Большасць з іх мае вялікія пухнатыя хвасты. Звычайная вавёрка можа быць рудой, папялістай і амаль чорнай. 
Вавёркі лёгка скачуць з галінкі на галінку, з дрэва на дрэва. Пры патрэбе яны могуць скочыць з вяршыні высокага дрэва на зямлю. 
Вавёркі ядуць арэхі, грыбы, ягады, садавіну, пупышкі. Часам могуць есці яйкі, дробных яшчарак, птушанятаў. 
Жывуць вавёркі ў дуплах альбо на галінах дрэваў. Яны будуюць гнёзды ў форме шара, высцілаюць яго знутры мяккім лісцем і травой.
 

Бабёр


Бабры жывуць уздоўж рэк. 
Яны выдатныя будаўнікі. Сваімі вострымі зубамі яны падгрызаюць дрэвы і будуюць хаткі. Зубы ў баброў не сточваюцца, бо растуць усё жыццё. 
Бабры перагарожваюць раку галінамі, абмазанымі глеем. Утвараецца затока, у якой яны будуюць сабе хатку. Уваход у хатку знаходзіцца пад вадой – так бабры ахоўваюць сваіх дзетак ад драпежнікаў. 

Бабры добра плаваюць, дзякуючы перапонкам на лапках і шырокаму хвасту. 
Калі бабёр хоча папярэдзіць сваякоў пра небяспеку, ён гучна пляскае хвастом па вадзе. 
свернуть