Iлюстраваныя творы

Iлюстраваныя творы

Сонечны кошык

Дзед Мароз

Дзед Мароз прыйшоў здалёк, 
На ставок паклаў лядок. 
І ставок пад тым лядком 
Зазвінеў, 
Бо стаў ... . 


Зімку ўсю 
Па коўзкім лёдзе 
Мы напару шпарка ходзім. 
Мчым па рэчцы нацянькі: 
Мы – двайняты, 
Мы – ... . 
 

Зіма

З зубамі, але не бабёр, 
Лес валіць, але не тапор. 
Гудзе, звініць, кусаецца, 
Як з дрэвам сустракаецца. 
 

Мышка

Прыцягнула мышка 
Кніжку – 
Падвучыць 
Дачку-малышку 
– Не трымай яе ў гразі, 
А па літарцы 
Грызі. 

Галкі селі на арэлі – 
Санцапёк не мог сагнаць. 
Гэтак галкі загарэлі – 
Іх здалёку не пазнаць. 
 

Хамяк 


Ой, чаму ж у хамяка 
Стала тоўстаю шчака? 
Разбалеўся, можа, зуб? 
За шчаку напхаў ён круп. 
І паскардзіцца наўрад: 
За шчакой 
Ягоны склад. 

свернуть